Белкартаграфія

топ-навіны

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
12.05.2024

Указам кіраўніка дзяржавы ад 12 красавіка 2023 г. № 105 унесены змены ва ўказ ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».


Зменамі прадугледжана карэкціроўка назвы дзяржаўнага свята з «Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другую нядзелю мая» на «Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другую нядзелю мая».

З Днём Вялікай Перамогі!
09.05.2024

"Люди!

Покуда сердца стучатся, —

помните!

Какою ценой завоевано счастье, —

пожалуйста, помните!..."


Дзень Перамогі - вялікае свята для нашай краіны. У гэты дзень мы гаворым "дзякуй" за жыццё і мірнае неба над галавой! Жадаем міру і працвітання, здароўя і шчасця, поспехаў і дабрабыту.

З Днём Вялікай Перамогі!

Акцыя «Вайна вачыма дзяцей»
08.05.2024

Напярэдадні Дня Перамогі РУП "Белкартаграфія" сумесна з ДУА Бараўлянская сярэдняя школа №3" правялі сумесную акцыю "Вайна вачыма дзяцей".


Рабяты з задавальненнем адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у акцыі і праявілі выдатныя творчыя і мастацкія навыкі. Вынікам акцыі стала выстава малюнкаў «Вайна вачыма дзяцей», убачыць якую магчыма ў холе прадпрыемствы.


РУП "Белкартаграфія" і ДУА "Бараўлянская сярэдняя школа №3" звязваюць шматгадовае сяброўства, якое штогод праяўляецца ў розных акцыях, дабрачыннай дапамозе і сумесных мерапрыемствах.


1 мая!
01.05.2024

Віншуем вас са святам - Днём міру і працы! Жадаем, каб праца прыносіла вам зарад энергіі і задавальненне, а кожны поспех станавіўся крокам на шляху да новых прафесійных вышыняў!